Праехаць 3000 км за 3 тыдні, з якіх 700 км — на веласіпедзе, і пры гэтым быць фізічна непадрыхтаваным чалавекам. Скажыце, нерэальна? Але наша гераіня Ганна Платніцкая вырашыла не толькі выпрабаваць сябе ў велападарожжы, але і адкрыць прыгажосць роднай прыроды. З Зялёным парталам яна будзе дзяліцца сваім досведам і ўражаннямі ад выпрабаванняў, з якімі давядзецца сутыкнуцца на шляху.