Другая палова зімы запомніцца гомельцам не толькі моцнымі маразамі, якія засталіся нават нягледзячы на пачатак каляндарнай вясны, але і вялізнай колькасцю снегу. Калі для аматараў зімовых відаў фізічнай актыўнасці і дзяцей гэта было да лепшага, то перасоўвацца па горадзе ў такі час было нялёгка не толькі аўтамабілістам, але і пешаходам. Пасля аператыўнай прыборкі снегу камунальнікамі ўздоўж вуліц і тратуараў выраслі вялізныя насыпы і сумёты, якія, аднак, не прыбіраліся цягам тыдняў. Гомельскі Зялёны партал вырашыў разабрацца ў прычынах такой негаспадарлівасці.