У пікетах і пратэстах адмовіць: суд Маскоўскага раёна не падтрымаў скаргу актывіста з Сердзіча на Мінгарвыканкам
За два месяцы 85 заяваў на пікеты, дэманстрацыі і шэсце — такую колькасць папераў падаў актывіст Дзяніс Тушынскі з вуліцы Сердзіча, дзе на месцы былой вучэбнай установы павінны з'явіцца адміністрацыйны будынак з паркоўкай замест зялёнай зоны. Аднак амаль па ўсіх заявах Мінгарвыканкам даў адмову. Актывіст звярнуўся ў суд.