Пушча са старымі дубамі сярод балот: як мы шукалі рэдкія расліны ў старым лесе
Урочышча Адступ у самым сэрцы Лідчыны — гэта ўнікальнае месца на Гарадзеншчыне, якое застаецца некранутым дзякуючы не столькі ахоўнаму статусу, колькі самой прыродзе. У пушчу з двухсотгадовымі дубамі, чырвонакніжнымі раслінамі і нязвыклымі воку пейзажамі старога лесу мы адправіліся з адмыслоўцам-натуралістам, сябрам «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Юрыям Квачам.