Ад Чарнобыля да «Арэшніка»: ядзерная пастка беларускай залежнасці
Катастрофа, якая адбылася на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў 1986 годзе, стала для Беларусі адной з ключавых гістарычных траўм у адным шэрагу з Другой сусветнай вайной. Але ўжо ў 1995 годзе з’явіліся першыя знакі, што новы прэзідэнт Лукашэнка хоча «перагарнуць старонку» і пакінуць Чарнобыль у мінулым.