Шпацыр па Пярэселцы-4: дом-піраміда, рэдкае сграфіта і свойская атмасфера
Сёння працягнем вандраваць па «Пярэселцы» — мікрараёне, адметным жыхарамі, якія з гумарам і нестандартнымі падыходамі ставяцца да сваіх дамоў. У шпацыры мне таварышыць аўтахтон гэтага мікрараёна Валер Цалко, які часам дапамагае звярнуць увагу на адметнасці роднага яму кварала.