Напэўна, мы маглі спадзявацца, што раней ці пазней падобны артыкул па выніках даследаванняў, але не з далёкіх і малападобных да нас Аўстраліі, ЗША ці Канады, будзе апублікаваны. Цяпер Польшча “мае права” далучыцца да краін, у якіх даказана, што каты, якім людзі дазаляюць “гуляць самім па сабе” з’яўляюцца галоўнай антрапагеннай прычынай смяротнасці і дзікіх звяроў, і дзікіх птушак дробных і сярэдніх памераў.