Піт Паўлаў: «Я сапраўдны фан гэтай воднай сістэмы!»
У Штабе беларускай вайсковай акругі трэба зрабіць культурны цэнтр, уздоўж Свіслачы панаставіць турнічкоў і ўвогуле зрабіць больш пляжаў — так мяркуе Піт Паўлаў, музыка з гурта N.R.M., знаўца месцаў для купання і проста фан Мінскага водна-зялёнага дыяметру.