Знята ў абарону прыроды: 20 фіналістаў фотаконкурсу сустрэліся ў рэзідэнцыі пасла Францыі
Дваццаць прац з 1500 дасланых на экалагічны фотаконкурс «Мой кадр у абарону прыроды» фотаконкурсу адабралі супрацоўнікі французскай амбасады, фатографы і прадстаўнікі таварыства «Зялёная сетка». Пераможцаў абвясцяць на свяце 14 ліпеня, якое ладзіць амбасада паралельна з выставай прац канкурсантаў.