Уцёкі на ранча за марай. Пад Смалявічамі працуе гаспадарка, заснаваная на любові да коняў
"Ой сівы конь бяжыць, на ім бела грыва…" — памятаю, як з заміраннем сэрца слухала песню, што ў адзін голас зацягвалі вечарамі мая бабуля і цёткі ў вясковай хаце. Але ніколі і падумаць не магла, што ў жыцці атрымаецца сустрэць ідэальнага пад гэты вобраз каня ўсяго ў 42 кіламетрах ад сталіцы.