Вялікі Брытанскі фестываль: асобны збор смецця і спартовая пляцоўка на Зыбіцкай
У мінскім Верхнім горадзе 23 чэрвеня пройдзе Вялікі Брытанскі фестываль. Амбасадарка Вялікабрытаніі Фіёна Гіб анансавала праграму мерапрыемстваў. Сярод сёлетніх навацый мерапрыемства – экалагічная пляцоўка, адмова ад пластыку, асобны збор розных відаў смецця.