Шлях да шчасця ідзе проста па трасе М-6. У пэўным месцы трэба збочыць, праехаць лесам, абмінуць вёску, школу, касцёл. Яшчэ адзін паварот і вось яно, месца, дзе жыхары адчуваюць сябе шчаслівымі. Год таму Лена Майсюк і Даша Іманава набылі дом на ўскрайку вёскі, а сёлета вясной туды пераехалі. Каб зразумець, як былыя гараджанкі радзяць з вясковым жыццём і паверыць, што шчасце тут ёсць, дастаткова правесці дзень у іх кампаніі.