Дзе ў Гродне актыўна адпачыць: канькі, лыжы і "ватрушкі"
Мяккі снежань не абяцаў традыцыйных зімовых забаваў. Але Новы год прынёс з сабой новае надвор’е: узмоцніліся маразы, сям-там выпаў снег. Адпаведнае надвор’е і святы настройваюць на спартовы лад: хочацца пакатацца хоць на чым-небудзь. Мы паспрабавалі зрабіць агляд спартовых забаваў у Гродне: хто што прапануе і за колькі.