VeganFood: Катлеткі з бурачка і сачавіцы — вітамінная дапамога арганізму
Добра вядомы чырвоны салодкі бурак ужо паднадакучыў у звыклых стравах на нашых сталах. І падаецца, нішто не пераканае з'есці лішнюю лыжку, напрыклад, салата ці баршчу. Аднак пара мяняць сваё меркаванне пра гэты карняплод, бо ён сапраўды валодае многімі карыснымі якасцямі за кошт разнастайных вітамінаў і мінеральных рэчываў, што так неабходныя веганам. Таму сёння прапануем вам рэцэпт бурачных катлет.