Прадстаўніца Зялёнай сеткі ўзначаліць экагрупу Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства
20-21 лістапада 2015 года ў Кіеве праходзіла сёмая штогадовая сустрэча Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства. У ёй прымала актыўны ўдзел дэлегацыя з Беларусі. Два прадстаўнікі нашай краіны — Улад Вялічка і Настасся Бекіш — увайшлі ў новы склад Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства.