«Адчуванне таго, што ты — частка вялікага Сусвету»: «Гадзіна Зямлі» ў Віцебску пачалася спектаклем для самых маленькіх
Прайшоў ён у Беларускім тэатры «Лялька». У гэты дзень пасля першага тэатральнага званка хлопчыкаў і дзяўчынак запрасілі не ў глядзельную залу, як бывае звычайна, а на імправізаваную сцэну ў фае тэатра.