Да Сусветнага дня вегана: «Няўжо жаданне есці торты важней за жывёл?»
Сёння, 1 лістапада, адзначаецца Сусветны дзень вегана. Пачынаючы з 1994 года ў гэты дзень у многіх краінах праводзіцца шэраг адукацыйна-інфармацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю этычных адносін да ўсяго жывога. У нашай краіне культура адмаўлення ад ужывання прадуктаў жывёльнага паходжання стала папулярнай не так даўно. Аднак і сярод беларусоў ёсць тыя, хто быў веганам яшчэ да таго, як гэтая з'ява стала мэйнстрымам.