У Полацку працуе фотавыстава, прысвечаная Птушцы 2016 года ў Беларусі
У выставачнай зале прыродна-экалагічнага музея ў Полацку да 9 лістапада праходзіць фотавыстава Аляксандра і Алы Эрдман «Качыныя гісторыі», прысвечаная Птушцы 2016 года — гогалю звычайнаму і іншым качыным Беларусі. Тут, на чацвёртым узроўні музея — сімвалічнай вяршыні экалагічнай свядомасці, сапраўды гарманічна перасекліся прыгажосць некранутай прыроды і чалавек, які можа гэтую прыгажосць адчуць і ўбачыць.