Куды падзець ПЭТ-бутэлькі з-пад алею і накрыўкі?
Чаму нельга кідаць у жоўтыя скрыні пластыкавыя бутэлькі з-пад алею? З такім пытаннем да нас звярнуўся чытач з Ваўкавыска, якому ў рукі трапіў буклет аб прынцыпах раздзялення хатніх адкідаў. Адказ мы накіравалі магілёўскаму прадпрыемству “РеПлас-М”, які перапрацоўвае большую колькасць ПЭТ-бутэлек Беларусі. Аказваецца, бутэлькі ад алею завод перапрацоўвае. І нават можна не адкручваць накрыўкі ад бутэлек, як гэта патрабавалася раней.