Фотарэпартаж: Як падводныя паляўнічыя прыбралі возера на Полаччыне
Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. Суседзі з усходу, бываючы ў Беларусі, захапляюцца чысцінёй беларускіх вуліц, аднак самі беларусы часцяком ігнаруюць гэты тэзіс. Што праўда — не ўсе. Падзея, на якой пабываў карэспандэнт Віцебскага Зялёнага партала, — яскравае пацвярджэнне існавання людзей, неабыякавых да навакольнага асяроддзя.