6 рэчаў, якія лепш аддаць, чым выкінуць
І рэч ужо не патрэбная, і выкінуць шкада. Знаёмая сітуацыя? Каб вас не мучыла сумленне, і добрыя рэчы сапраўды саслужылі камусьці яшчэ службу, Зялёны партал зрабіў карысны агляд. У ім — падборка разнастайных мінскіх ініцыятыў і арганізацый, дзе можа спатрэбіцца тое, што вам ужо не да душы і няма куды дзець.