Чарнобыль у тварах. Ірына Кельбас: «У кожнай хаце — рак. Наша вёска амаль пустая засталася»
Чарнобыльская трагедыя паставіла перад Ірынай многа пытанняў. Дзе мяжа радыёактыўнага забруджвання? Як перажыць тугу па роднай старонцы? Чым вымяраецца адчай, з якім сутыкнуліся маці ў змаганні за жыццё сваіх дзетак? На жаль, многія беларусы і сёння жывуць з гэтымі пытаннямі і безвынікова шукаюць на іх адказы. А адказаў няма. Ёсць толькі надзея. Менавіта яна і дапамагла нашай гераіне Ірыне Кельбас перамагчы ў бітве за жыццё свайго сына.