Напярэдадні Новага года па інтэрнэце гуляла забаўнае музычнае віншаванне па матывах вядомай песні «У лесе нарадзілася елачка». Аднак гістогрыя разварочвалася не вакол лясной прыгажуні, а злоснага парушальніка, які за гэтай самай елачкай паехаў у лес. Аўтарам такога арыгінальнага віншавання для сяброў стаў Артур Кот, які, да слова, ужо мае ў сваёй скарбонцы песню пра самую маштабную экалагічную акцыю — «Гадзіну Зямлі», якую ён выпусціў перад 19 сакавіка. Зялёны партал вырашыў пацікавіцца ў хлопца, што яго так кранула ў навакольным асяроддзі.