Шведскі ўрад не так даўно прыняў рашэнне: да 2036 года краіна павінна на 100% забяспечвацца энергіяй ад аднаўляльных крыніц. Менавіта таму сёння «Зялёныя» вядуць перамовы з іншымі партыямі, што маюць месцы ў парламенце, каб стварыць кааліцыю для дасягнення глабальнай энергетычнай мэты. Як зараз выглядае шведская энергетычная сістэма, і чым кіруюцца прадстаўнікі экалагічнай супольнасці, абмяркоўваючы АЭС, карэспандэнт Зялёнага партала даведалася ў Лісы Нодзін (Lise Nordin), члена парламента ад партыі «Зялёныя», якая займаецца пытаннямі энергетыкі.