Навучанец Ваўкавыскага педкаледжа ўпрыгожвае шэрыя будынкі ў родным Пінску
Пінскія камунальшчыкі і жыхары ідэю ўсяляк падтрымліваюць. І зараз на цэнтральных цеплавых пунктах - шэрых непрыкметных будынках у дварах - з'яўляюцца яркія малюнкі. Каля аднаго з іх мясцовыя жыхары нават падвялі святло, і марскім пейзажам на сцяне можна любавацца і ўвечары.