У вёсцы Росіца святар мясцовага касцёла плануе зладзіць свята буслоў (відэа)
Пробашч парафіі Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна Чэслаў Курэчка з дзяцінства любіць буслоў. Менавіта гэта стала падставай для арганізацыі тэматычнага свята, якое па задумцы святара павінна адбыцца ў суботні дзень 30 красавіка. Аднак праграма мерапрыемства пакуль яшчэ не распрацавана, таму айцец Чэслаў будзе ўдзячны за добрыя ідэі і цікавыя прапановы.