Шкодныя выкіды альбо зноў караеды? Чаму гіне лес вакол новага завода МДФ каля Рэчыцы?
Горад на Гомельшчыне здаўна знаходзіцца ў ліку населеных пунктаў з найгоршым экалагічным станам. Існаваўшыя тут заводы па выпуску металічных вырабаў, фанеры, дрэўна-стружкавых пліт, пластмасы, нафтавыя радовішчы аб’яднання «Беларуснафта» і Беларускі газаперапрацоўчы завод выкарыстоўваюць у сваёй вытворчасці дастаткова шкодныя складнікі, частка з якіх выкідваецца ў паветра і водныя аб’екты. У дадатак да гэтай вытворчасці ў 2011 годдзе ў Рэчыцу прыцягнулі яшчэ і завод па вытворчасці дрэўна-валаконістых пліт ад акцыянернага таварыства «Гомельдрэў». Сасновыя бары пачалі рэагаваць на такое