Даўншыфцінг: дзве дзяўчыны кінулі Гродна, купілі дом у вёсцы і жывуць у згодзе з сабой і прыродай
Год таму Лена Майсюк і Даша Іманава набылі дом на ўскрайку вёскі, а сёлета вясной туды пераехалі. Каб зразумець, як былыя гараджанкі ладзяць з вясковым жыццём і паверыць, што шчасце тут ёсць, дастаткова правесці дзень у іх кампаніі.