У парку Жылібера спілавалі стары ясень: ніхто не ведаў, што з яго збіраюцца зрабіць помнік
У аўторак, 22 сакавіка, з самай раніцы, супрацоўнікі Зелянбуда ўзяліся за спiльванне старога ясеня ў парку Жылібера. Са слоў рабочых, яны атрымалі такі загад зверху. Яны не ведалі, што з ясеня збіраюцца зрабіць помнік. Зараз ад старога дрэва застаўся толькі пень, далейшы лёс камля застаецца невядомым, піша «Твой Стыль».