Адкрыты зварот грамадскасці да каталіцкіх вернікаў і духавенства з нагоды знішчэння ў Мінску парку дзеля будаўніцтва касцёла
Шаноўнае спадарства! Мы жывем у адным горадзе, і кожны з нас па-свойму дбае пра тое, каб гэты горад быў прыгожы, здаровы і каб у ім жылі шчаслівыя людзі. Вы — моліцеся і распавядаеце людзям пра заклік пана Езуса, а мы — садзім дрэвы і стараемся захаваць прыроду, як месца, дзе душа чалавека чуе Бога і дзе кожны з нас адчувае сябе больш гарманічна і спакойна.