Шопінг у дзіцячую краму: маладыя мамы раяць, як абіраць бяспечныя цацкі
Дзве маладыя мамы, аўтаркі Гродзенскага Зялёнага партала, паспрабавалі ацаніць цацкі ў дзіцячай краме і прыдзірліва агледзелі, што б купілі сваім дзецям. Для цацачнага шопінгу быў абраны «Буслік» — адна з самых папулярных дзіцячых крамаў Гродна. Задача Рымы як кіраўніцы экастудыі — ацаніць цацкі з пункту погляду экалагічнасці, задача Інгі як педагога па адукацыі — ацаніць з пункту погляду эстэтычнасці і практычнасці.