Экалагічны кошт беларускай «Мацарэлы». Калі Тураў перастане задыхацца ад новага малочнага камбіната?
Старажытны Тураў – турыстычная Мека Палесся, літаральна задыхаецца ад непрыемнага паху, а ў навакольныя меліяратыўныя каналы пераліваюцца атрутныя выкіды. Гомельскі Зялёны партал высвятляў, калі ж спыніцца здзек з людзей і прыроды.