Настаўнікі таксама вучацца, альбо Як пестыцыды ўплываюць на экасістэмы
Што такое пестыцыды? Як яны ўплываюць на навакольнае асяроддзе і здароўе людзей? Ці можа чалавецтва абыйсціся без іх? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі арганізатары семінара «Уплыў пестыцыдаў на навакольнае асяроддзе і здароўе чалавека», які адбыўся на базе біялагічнага факультэта БДУ у межах праекта «Прадухіленне забруджвання прыродных вадаёмаў праз асвету грамадскасці і спецыялістаў». На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі 8 раёнаў Віцебскай і Мінскай абласцей.