Ураган непрафесіяналізму. «Зялёны дазор» у Мазыры спрабуе спыніць знішчальную абрэзку дрэў
Вось ужо некалькі гадоў мазырскія камунальнікі шляхам абрэзкі папросту знішчаюць дрэвы ў горадзе. Актывісты «Зялёнага дазору» спрабуюць дагрукацца да чыноўнікаў, але тыя не хочуць заўважаць відавочных парушэнняў усіх існуючых правілаў. Гомельскі Зялёны партал пераканаўся: дрэвы ў Мазыры не даглядаюць, а знішчаюць.