Гогаль абвешчаны птушкай 2016 года ў Беларусі
Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” аб’явіла птушку наступнага года ў Беларусі: ёю стане чорна-белая качка – звычайны гогаль.. Адбылося гэта 18 лістапада на ўрачыстым узнагароджванні пераможцаў конкурсаў кампаніі “Вушатая сава – птушка 2015 года” ў Музеі прыроды і экалогіі ў Мінску.