Перейти к основному содержанию
10.08.2015 / 10:08

Напярэдадні Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату, што пройдзе ў канцы бягучага года ў Парыжы, тэма ўдзелу ў ёй Беларусі стала ключавой для круглага стала са спецыялістамі ўстановы «Цэнтр экалагічных рашэнняў», ПРААН і таварыства «Зялёная сетка» на IV Форуме экалагічных НДА.

«Змяненні клімату былі заўсёды! Ужо некалькі десяткаў мільёнаў гадоў, калі пачаўся рост папуляцыі людзей, мы знаходзімся ў перыядзе аптымальнага клімату. Але варта адзначыць, што на працягу ўсяго гэтага часу канцэнтрацыя парніковых газаў была на ўзроўні 270 часціц на мільён. За апошнія гады лічба набліжаецца да 450 часціц на мільён, пасля чаго клімат пачне па-сапраўнаму змяняцца, што адаб'ецца на чалавечай цывілізацыі сур'ёзнымі выклікамі», — зазначыў кіраўнік праекта ПРААН і Глабальнага энергетычнага фонду па энергаэфектыўнасці і ўзнаўляльным крыніцам энергіі, член урадавай дэлегацыі на перамовах па клімату з 2006 году Аляксандр Грэбянькоў.

Глабальныя фактары кліматычных змен існавалі заўжды і па сутнасці сваёй не змяняліся, а вось знешні, наадварот, і звязаны ён у першую чаргу з ростам насельніцтва на планеце. Складана сабе ўявіць, але яшчэ дзесяткі тысяч год таму на Зямлі пражывалі ўсяго 1 мільён чалавек, што нават менш за лічбу, што жыве сёння ў Мінску. Прагрэс, тэхнічны прарыў, асваенне прыродных рэсурсаў і рост чалавецтва прывялі да глабальнага выкіду вугляроду, і найбольшы ўнёсак у гэтым плане робіць энергетычная галіна, спальваючы паліва. Як зазначае эксперт, калі параўнаць, колькі ўжо выкарыстана, а колькі пакуль знаходзіцца ў недрах планеты і можна быць засвоеным, то не цяжка сабе ўявіць наступствы.

«Для людской цывілізацыі існуе два магчымых сцэнары развіцця: першы — калі чалавецтва будзе дзейнічаць згодна са звыклай практыкай, укараняючы нейкія новыя тэхналогіі і сыходзячы з развіцця навукі і тэхнікі. Другі — прыўнесці ў сваю дзейнасць усвядомленыя і амбіцыйныя меры па скарачэнню спажывання вуглявадароднага паліва і, адпаведна, па змяншэнню выкідаў у атмасферу. Тады ёсць верагоднасць, што мы спынімся і не дойдзем да крытычнай адзнакі тэмпературы», — выказаў меркаванне Аляксандр.

І нельга сказаць, што нашай краіны гэта пакуль не датычыцца, бо змены надвор'я ўжо відавочныя. За 20 з невялікім год бачна, як адхіліліся сумы ападкаў ад гістарычных значэнняў, з'явіліся празмерна засушлівыя і вільготныя перыяды. Найбольш уразлівые змены ў такіх ўмовах у сельскай і лясной гаспадарках, бо абдылося змяненне агракліматычных зон, змяншаюцца тэрыторыі сасновых і яловых лясоў.

«У нас назіраецца рост валавага ўнутранага прадукту (ВУП), ёсць станоўчыя тэндэнцыі па змяншэнню яго энергаёмістасці і паляпшэнню энергаэфектыўнасці. У сувязі з чым амаль на адным узроўні сёння знаходзіцца спажыванне паліўных рэсурсаў, і гэтаму ж адпавядае рост СО2. Але не варта спыняцца ці мірыцца з дадзеным фактам, усё роўна нам трэба займацца памяншэннем выкідаў ужо зараз», — падкрэсліў Павел Гарбуноў, супрацоўнік энергетычнай праграмы ўстановы «Цэнтр экалагічных рашэнняў».

Калі на палітыку дзяржаў не зрабіў уплыў Кіёцкі пратакол, у яго постперыяд было вырашана ўключыць у міжнародны механізм абавязкі ўсіх краін, згодна з якімі ўсе ўдзельнікі павінны падаць свае амбіцыйныя задачы да 2030 года. Беларусь у рамках дамовы падрыхтоўкі абавязкаў падрыхтавала праект абавязкаў (INDC) на 2021-2030 гады), збор і аналіз другіх прагнозных варыянтаў, сцэнары развіцця разнастайных сектароў.

Аднак, па словах Паўла, сёння, на жаль, у афіцыйнай пазіцыі нашай краіны канстатуецца, што рост выкідаў у атмасферу, няхай і нязначны, але будзе працягвацца. 

Апошнія 7 год у Беларусі назіраюцца станоўчыя тэндэнцыі: у 2008 годзе мы былі «чэмпіёнамі» свету па зніжэнню энергаёмістасці свайго ВУП (на 8,5%), доля ўзнаўляемых крыніц энергетыкі ў агульным балансе вырасла за апошнія 5 год на 1,5%, дасягнуўшы 8% у цэлым. Працягваюцца інвестыцыйныя ўкладанні ў энергаэфектыўнасць. У параўнанні з такімі краінамі, як Украіна, Казахстан і Расія, Беларусь з пераходнай эканомікай выйшла на перадавыя пазіцыі. Але нават гэтага недастаткова, бо ў сваім бачанні сітуацыі мы вельмі моцна прывязаны да ВУП, чым ставім сябе ў пазіцыю залежнасці і безактыўнасці. Каб спыніць тэндэнцыю і запабегчы росту выкідаў у бліжэйшае дзесяцігодзе, патрэбны радыкальныя змены, напрыклад, утварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату для развіцця альтернатыўнай энергетыкі.

Аляксандар Грэбянькоў не адмаўляе, што чарнавы варыянт праграмы INDC на дадзены момант не прадугледжвае выкарыстанне вугляроднага рынку праз яго рызыку ці ўлік сцёкаў і выкідаў вугляроду ў такім сектары, як землекарыстанне лясной гаспадаркі. Прычына — мы не зусім валодаем метадалогіяй іх уліку ў гэтай галіне, бо калі выставім лічбу, то павінны будзем прадаставіць доказную базу. Але ва ўсім іншым ў падрыхтоўцы дакумента выкарыстоўвалі дадзеныя дзяржаўнага кадастру па парніковых газах, які быў ратыфікаваны і правераны міжнароднай групай экспертаў у гэтым годзе. Лічбы рыхтаваліся для 6-га Нацыянальнага паведамлення па клімаце, якое ўключае ў сябе ўсе магчымыя меры, што існуюць на сёння, і палітыку ў гэтай галіне з улікам ўсіх парніковых газаў. 

«Асновай гэтай версіі INDC з'яўляецца прагноз, які раздзелены на два перыяды: з 2015 па 2020 гады і з 2021 па 2030 годы. Гэта было зроблена таму, бо да 2020 году ў нас з большага зразумелыя праграмныя дакументы і праграмы развіцця па розных сектарах. У аснову прагноза першага перыяда былі пакладзены ўсе ведамасныя праграмы з амбіцыйнымі мерамі і прагнозныя значэнні ВУП, а таксама Сусветнага банку і Міжнароднага валютнага фонду — гэта нармальная база. З другім перыядам больш складана, бо адзіны рэферны дакумент — гэта НСУР, дзе пазначаны тэмпы росту ВУП і паказчыкі зніжэння энергаёмкасці яго на 35%», — рэзюмуе эксперт.

На другі перыяд абавязкаў, па яго словах, існуюць два магчымых сцэнары: паскоранага развіцця — 5,6% і замаруджанага — гэта, па сутнасці, дадзеныя НСУР, дзе па 3% у год наша ВУП павінны расці; сцэнар з магчымасцю прадухілення змянення клімату ў большасці сектароў за кошт найлепшых і даступных сусветных практык. І калі прытрымлівацца і рэалізоўваць іх да канца перыяду — гэта і будзе нашай амбіцыйнай праграмай.

 

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА іншыя матэрыялы з Форуму экаНДА-2015:

Эксперты на Форуме экаНДА-2015: «Па выкананню патрабаванняў Орхускай канвенцыі Беларусь пакуль працуе на перспектыву»

Дзікую прыроду Беларусі трэба ахоўваць, маніторыць і не забываць пра звычайных людзей

Эксперты на Форуме экаНДА-2015: Новы Лясны кодэкс толькі павысіць эксплуатацыю прыродных рэсурсаў

Фармацевтические загрязнения впервые привлекли внимание экологов

Экологическая общественность подключится к решению проблемы обращения с ртутью

Почему беларус считает экологически культурным себя, но не других?

Эксперты на IV Форуме экоНГО: Охрана окружающей среды в Беларуси всё больше зависит от международного финансирования

Эксперты на Форуме экоНГО-2015 предложили критически переосмыслить экологическую политику Беларуси 

У Мінску стартаваў IV Форум экалагічных арганізацый Беларусі

Автор:
Фотограф:
Хрысціна Чарняўская
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость