Вандроўка па Каліноўскага — Церашковай: Вітаўт і рэтравясковы дызайн
Сёння шпацыр будзе нестандартны, паколькі будзе патрабаваць пераскокаў па розных дробных жылых квартальчыках. На паўночных ускраінах паваеннай Горадні ў розныя часы паўставалі невялічкія лапікі жылой забудовы, якія так і не перараслі ў паўнавартасныя мікрараёны і тым больш не займелі сваіх адметных назваў. Аднак для нас і яны вартыя нашай увагі, каб не прамінуць комплекснага падыходу ў аглядзе спальнага горада. Такім чынам, разгледзім тры паасобныя раёнчыкі, які раскінуліся па ўмоўнай восі вуліц Каліноўскага — Церашковай.