Mark Formelle выпусціў калекцыю з перапрацаванага пластыку
Сямейная калекцыя Save the planet ужо з’явілася ў фірмавых крамах Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана. Для таго, каб яе пашыць, выкарысталі 6 тон перапрацаванага пластыку – гэта больш за 150 000 бутэлек аб’ёмам 1,5 літра. Для нашай краіны такое адзенне – першы вопыт з’яўлення перапрацаванага пластыку ў мас-маркеце.