На мінулых выходных у гродзенскай гімназіі №1 адбылася традыцыйная канферэнцыя «Птушкі штодня», якую зладзілі сябры Гродзенскага аддзялення арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Гэтым разам яна была прысвечана памяці аднаго з першых і лепшых гарадзенскіх аператараў і фатографаў дзікай прыроды, ганаровага сябра «АПБ», Георгія Гулеўскага, які пакінуў гэты свет сёлета, напрыканцы студзеня.