Я хварэю на астму з шасці гадоў і прызвычаіўся неяк з ёю ўжывацца. Асабліва запомніўся досыць нечаканы пачатак хваробы, калі «раптам» арганізм пачаў бурліва рэагаваць на рэчы, якія да таго мяне зусім не пераймалі. Напрыклад, подушкі ў вясковай хаце, моцныя пахавыя раздражняльнікі накшталт фарбы або банальная ванна з гарачай вадой. Канкрэтнага адказу, чаму менавіта мне выпала «сябраваць» з гэтай хваробай і чаму алергіі і астма так хутка распаўсюджваюцца ў свеце, я ад нашых урачоў так і не атрымаў. Шукаю ў кніжках і хачу падзяліцца свежым, за апошнія восем-дзесяць гадоў, досведам вучоных усяго