Хто стане птушыным брэндам Гомеля? Відэа пра ТОП-6 кандыдатаў
У Беларусь нарэшце прыйшла вясна з цяплынёй, файным настроем і сонейкам. Разам з імі ў наш край вяртаюцца і птушкі. А яшчэ ў гэтым месяцы ў горада над Сожам з’явіцца свой уласны птушыны брэнд.