Птушкі ледзьве не патанулі. Як у Ляхавічах ратавалі буслоў (фота)
2 жніўня ў РАНС патэлефанавала ўсхваляваная жыхарка райцэнтра і расказала, што на Ведзьме тонуць буслы. Калі выратавальнікі прыбылі на месца, то птушкі без сіл ледзьве трымаліся на вадзе.