Звычайная гісторыя звычайнага мінскага двара
Гэты расповед – першая гісторыя спецпраекту Зялёнага парталу "Ребята с нашего двора". Ён – пра лакальны актывізм, пра беларусаў якія вучацца быць разам, і пра тое, як беларусу стаць беларусам для беларуса. Наша першая гераіня не захацела, каб яе імя гучала ў медыя. Але яе гісторыя – тыповая для мінскага двара ў другой палове 2020-га года. Тым яна і цікавая. Апавяданне ад імя адной з жыхарак.