Каты носяць ім мышэй. Як у прытулку для валацужных жывёл пад Рэчыцай прапісаліся два буслы (фота)
Два маладыя бусляняці трапілі ў рэчыцкі прытулак «Астравок» у канцы жніўня з разбежкай у некалькі дзён. Сюды іх прывезлі ратавальнікі мясцовага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Тады птушкі яшчэ не ўмелі лётаць.