Гродзенцы падрыхтавалі да выхаду новую экагульню «На Трох Кітах»
Аўтары «Паўстанцаў» і «Мовы» прымеркавалі выхад новай настольнай гульні Да міжнароднага Дня роднай мовы. Новая гульня будзе зроблена з дрэва без выкарыстання фарбаў і іншых хімічных матэрыялаў, што дае магчымасць без шкоды гуляць у яе як даролым, так і нават самым маленькім беларусам. За сталом можна сабраць да шасці чалавек, а правілы настолькі прастыя, што засвойваюцца хутчэй чым за хвіліну.