Пешаходныя вуліцы і тунэль пад плошчай Леніна: неардынарны праект рэканструкцыі цэнтра Гомеля
Пашырэнні дарог, звужэнне тратуараў і знішчэнне зялёных насаджэнняў — усё гэта не спрыяе камфортнаму знаходжанню ў цэнтры абласнога цэнтра. Прыярытэт у транспартнай сістэме горадабудаўнікі аддаюць аўтамабілістам, часта грэбуючы інтарэсамі пешаходаў і раварыстаў. Гамяльчанін Дзмітрый Башмак распрацаваў сваю канцэпцыю рэканструкцыі цэнтра горада. Гомельскі Зялёны партал даведаўся пра дэталі плана.