Мастацтвазнаўца Юрый Іваноў: «Мастацтва стала радыкальным, бо чалавек стаіць на мяжі выжывання з-за сваіх неабдуманых дзеянняў»
Мастацтва — гэта люстэрка эпохі, дзякуючы якому сёння мы можам меркаваць пра духоўную культуру многіх зніклых цывілізацый. Праз мастацкія сродкі мы лепш разумеем свет вакол сябе і спасцігаем свой унутраны. І як чалавек не можа выжыць без прыроды, так не можа паўнацэнна развівацца без твораў мастацтва. Пра дзівосную сувязь экалогіі і мастацтва Беларускаму зялёнаму парталу распавялі бацька і сын, мастацтвазнаўца Юрый Іваноў і мастак Аляксей Іваноў.