Радыяцыя ў кватэры: якія рэчы небяспечныя для здароўя?
Пра тое, што радыяцыя пагражае нам, наўрад ці трэба казаць. Наступствы Чарнобыльскай аварыі дагэтуль адчуваюць на сабе шматлікія беларускія сем’і. Але ж не толькі Чарнобыльская АЭС нясе нам пагрозу. Сярод крыніц радыёактыўнага выпраменьвання ёсць шмат рэчаў, якія на першы погляд падаюцца цалкам бяспечнымі.