Рэдакцыйная котка з Еўрарадыё шукае новы дом. Знаёмцеся – Уршуля (абноўлена)
Сёння падчас прэс-канферэнцыі аб сітуацыі ў медыясферы Беларусі журналісты абмяркоўвалі апошнія вобшукі і ціск на журналістаў у Беларусі. У нейкі момант атмасферу разрадзіла котка - у кадры рэдактара "Еўрарадыё" Паўла Свярдлова з'явілася пухнатая Уршуля. Сітуацыія зачапіла і яе: паколькі памяшканне рэдакцыі зачыняецца, Уршулі трэба новы дом.