На Гродзеншчыне запрацавала першая сонечная электрастанцыя
Гэты цікавы інвестыцыйны праект ТАА «Аграхімсвятло» стартаваў амаль два гады таму. У мястэчку Ражанка, на пустцы плошчай 2,4 га, у непасрэдным суседстве з вытворчай базай ААТ «Аграхімсэрвіс», пачалася ўстаноўка сонечных калектараў.